In English:
Polish bank BNP Paribas imposed restrictions on clients from Belarus and Russia according to the EU sanctions
На русском языке:
Польский банк BNP Paribas привёл ограничения для клиентов из Беларуси и РФ в соответствии с санкциями ЕС
Польскі філіял французскага банка BNP Paribas разаслаў сёння сваім кліентам ліст, дзе сказана аб увядзенні дадатковых рэстрыкцый супраць рэзідэнтаў Беларусі і РФ. Гаворка ідзе як аб фізічных асобах, так і аб юрыдычных асобах. Ліст аказаўся ў распараджэнні нашай рэдакцыі.
У ім гаворыцца, што банк абмяжуе або спыніць прадастаўленне паслуг кліентам з РБ/РФ, якія не з’яўляюцца грамадзянамі ЕС/Швейцарыі, або не маюць ВНЖ (ПМЖ) у краінах ЕС, і ў якіх на рахунках больш за 100 тысяч еўра або валюты ў эквіваленце. Гэта значыць, дадзеныя абмежаванні закрануць кліентаў, якія не зʼяўляюцца рэзідэнтамі ЕС і на рахунках маюць буйныя сумы грошай. Нагадаем, што яшчэ ў сакавіку BNP Paribas пачаў адмаўляць беларусам у адкрыцці банкаўскіх рахункаў.
Адзначым, што гэтыя абмежаванні адпавядаюць санкцыям ЕС, уведзеным у сакавіку. Аднак банк указаў у лісце спасылкі на дакументы, якія не маюць ніякага дачынення да бягучых абмежаванняў.