Каля 10 000 беларусаў атрымалі ВНЖ у Беластоцкім рэгіёне за два гады

kadrby / depositphotos.com
1 хв.

In English: About 10,000 Belarusians received a residence permit in Bialystok region in two years
На русском языке: Около 10 000 беларусов получили ВНЖ в Белостокском регионе за два года

Такія звесткі прыводзіць Павел Латушка са спасылкай на адміністрацыю Падляскага ваяводства Польшчы. Падчас візіту ў рэгіён таксама былі дасягнуты дамоўленасці аб садзейнічанні стварэнню Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і неабходнасці стварэння ўмоў для навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах Беластока.

Паведамляецца, што абмяркоўвалася і магчымасць прысваення адной з вуліц Беластока назвы «Вуліца свабоднай Беларусі».

Нагадаем, што ў канцы чэрвеня Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы паведамляла, што беларусы складаюць другую па велічыні групу замежнікаў у Польшчы. Колькасць беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў гэтай краіне, перавысіла 50 тысяч чалавек.

Адзначым, што дакладнай статыстыкі, колькі беларусаў з’ехала з краіны, няма. Па-першае, не ўсе, хто атрымлівае візы застаюцца за мяжой, а па-другое, за апошнія два гады вялікая (вельмі вялікая) колькасць беларусаў зʼехала на часовае месцапражыванне ці транзітам у краіны па-за Шэнгенскай зонай: Украіна, Грузія, Ізраіль, Турцыя, Чарнагорыя, Арменія і нават Узбекістан і Кыргызстан.

Папярэдні матэрыял
Польскі банк BNP Paribas прывёў абмежаванні для кліентаў з Беларусі і РФ у адпаведнасці з санкцыямі ЕС
Наступны матэрыял
«Тры ўжо прададзеныя»: Белавія замовіла 5 Boeing 737 MAX 8 і атрымала з іх толькі адзін, які не можа лятаць за межы РБ

Iншыя матэрыялы