Польскі вытворца цягнікоў адмовіўся рамантаваць цягнік БЧ, які ўрэзаўся ў прычэп з гноем

МотолькоПомоги
4 хв.

In English: Polish train manufacturer refused to repair a train of the Belarusian Railways, which crashed into a trailer with manure
На русском языке: Польский производитель поездов отказался ремонтировать поезд БелЖД, который врезался в прицеп с навозом

Польскі канцэрн Pesa Bydgoszcz, які спецыялізуецца на вытворчасці цягнікоў, адмовіўся рамантаваць дызель-цягнік Беларускай чыгункі ДП3-001, які атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні пасля сутыкнення з прычэпам трактара. На гэта звярнуў увагу канал «Эканоміка Беларусі».

Справа ў тым, што Беларуская чыгунка звярталася да Pesa Bydgoszcz з замовай на рамонт дызель-цягніка ДП3-001, але польскае прадпрыемства адмовілася яго рамантаваць з-за суагрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць Украіны і ўведзеныя супраць рэжыму санкцыі ЕС.

Размова ідзе пра дызель-цягнік ДП3-001, які быў зроблены Pesa Bydgoszcz для БЧ у 2013 годзе. Нагадаем, што 22 сакавіка 2022 года на чыгуначным пераездзе недалёка ад п.п. Зазерка, менавіта гэты цягнік урэзаўся ў трактар, які цягнуў прычэп з гноем. У выніку быў часова парушаны рух па абодвух шляхах, абарваная кантактная сетка, а ў самога цягніка было разбіта лабавое шкло, шкла ў дзвярах і ён «запэцкаўся».

Фатаграфіі таго здарэння можна паглядзець ніжэй.

Папярэдні матэрыял
У Беларусі пачаліся сумесныя лётна-тактычныя вучэнні з авіяцыяй УС РБ і УС РФ
Наступны матэрыял
Сяргея Ціханоўскага абвінавацілі ў злачынстве супраць правасуддзя

Iншыя матэрыялы