Пра забарону бранявання жылля для грамадзян Беларусі на Airbnb

Airbnb
5 хв.

На русском языке: О запрете бронирования жилья для граждан Беларуси на сервисе Airbnb

Учора шырока разышлася навіна аб тым, што карыстальнікі з Беларусі (і Расіі) акрамя таго, што не змогуць здаваць сваё жыллё на тэрыторыі гэтых краін (так было з сэрвісам booking.com) — у цэлым не змогуць карыстацца сэрвісам бранявання Аirbnb. Але ў гэтай навіны ёсць 2 важныя моманты, якія мы хацелі б адзначыць.

1. Дзіўна, што навіна шырока разышлася толькі ўчора, таму што пра гэта было абвешчана яшчэ 4 сакавіка 2022 года. Дарэчы, каманда motolko.help імкнецца сабраць усе кампаніі, якія ўвялі абмежаванні ці сышлі з рынку Беларусі на адной старонцы: https://motolko.help/exit/)

2. Не зусім зразумела, што значыць «Гасцям з Беларусі больш не даступна афармленне браніравання на Airbnb». Справа ў тым, што пры рэгістрацыі на сэрвісе, або браняванні жылля звычайна не пытаюцца пашпарт або грамадзянства. Больш за тое, мы ўчора паспрабавалі забраняваць жыллё ў Барселоне, і ўсё прайшло нармальна. Мы напісалі ў падтрымку, дзе нам пацвердзілі, што так, абмежаванні тычацца акаўнтаў з Беларусі, але сказалі пры гэтым наступнае: «Калі Вы жывяце ў іншай краіне, то можаце стварыць іншы рахунак. Прыналежнасць акаўнта вызначаюць: дакумент, банкаўскія рэквізіты, адрас, тэлефон». Верагодна такое абмежаванне будзе тычыцца толькі тых гарадоў/рэгіёнаў, дзе патрабуецца дакумент (пашпарт) для бранявання.

Дапоўнена ад чытачоў:

— «Пры рэгістрацыі банкаўскай карты ўказваць іншую краіну і ўсё праходзіць (ставіў Балгарыя, карта віза банка РБ)»

— «Проста хацеў пацвердзіць Вашу інфармацыю наконт Airbnb, магчыма проста дапоўніць дэталямі:

Браняваў у Батумі жыллё. Карта банка РБ (Альфа), нумар беларускі, дакументы таксама беларускія. Усё прайшло паспяхова».

Папярэдні матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 4 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі
Наступны матэрыял
Вакансія: шукаем чалавека для працы з сацсеткамі для новага праекта

Iншыя матэрыялы