На русском языке:
Предприниматели не открыли магазины минимум в 13-и городах страны
Зыходзячы з сабраных даных выходзіць, што сёння ў знак пратэсту супраць рэгулявання цэн не адкрылі свае магазіны прадпрымальнікі мінімум у 13 гарадах краіны: Мінску, Гомелі, Віцебску, Брэсце, Магілёве, Гродне, Лідзе, Баранавічах, Маладзечне, Кобрыне, Дзяржынску, Смаргоні і Пінску.
Па словах прадпрымальнікаў, асноўная прычына, чаму яны сёння не адкрыліся – немагчымасць працаваць пасля новай пастановы аб рэгуляванні коштаў.
Таксама паведамляюць, што на адным з рынкаў Гомеля прадпрымальнікам, якія не адчыніліся сёння, пагражаюць адміністрацыйным штрафам.