На русском языке:
Представитель ГУБОПиК: «Прошу взять и отписаться»
У інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу «СТБ» галоўны оперупаўнаважаны па АУС 2-га аддзела 1-га ўпраўлення ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі заявіў, што ніякай адказнасці за падпіску на тэлеграм-каналы не прадугледжана, пры гэтым ужо праз сказ супярэчыць сам сабе заяўляючы, што падпіска – гэта папулярызацыя.
– Давайце вернемся да падпісантаў. Скажыце, людзі, якія проста чытаюць тэлеграм-каналы, яны не робяць рэпост, не робяць ніякіх каментароў. Яны, дапусцім, глядзяць навіны, хочуць ведаць інфармацыю з розных крыніц. Як вось быць з такімі?
Арлоўскі: Свабода слова, свабода меркаванняў замацаваная ў Канстытуцыі. Безумоўна, ніякіх прэтэнзій быць не можа да такіх людзей, якія знаёмяцца з рознай інфармацыяй, але пры ўмове, калі яны ні якой выявай не ўдзельнічаюць у развіцці гэтых экстрэмісцкіх рэсурсаў. […] Калі яны ніякім чынам не ўдзельнічалі, а проста знаёміліся ніяк не дапамагаючы папулярызацыі гэтых рэсурсаў, а падпіска – гэта ўжо элемент удзелу ў папулярызацыі гэтых рэсурсаў. Таму, тыя людзі, якія проста знаёмяцца – да іх, вядома, ніякіх прэтэнзій быць не можа.
Каментуючы пастанову Саўміна № 575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму» Арлоўскі сказаў, што гэтай пастановай прадугледжана ўступленне ў сілу новага паняцця «экстрэмісцкія фармiравання». Па яго ж словах, пад крымінальную адказнасць у гэтых «экстрэмісцкіх фарміраваннях» будуць падпадаць стваральнікі, адміністратары і актыўныя ўдзельнікі, якія распаўсюджваюць іх кантэнт і фінансуюць іх дзейнасць.
«Экстрэмісцкія фарміраванні – гэта тыя, хто гэта робіць, хто гэта папулярызуе, гэта людзі. І адпаведна экстрэмісцкія вось гэтыя тэлеграм-каналы, тэлеграм-чаты пасля таго, як мы прызнаём іх «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», вось яны разам з аўдыторыяй могуць патрапіць пад крымінальную адказнасць. […] Я прашу ўсіх грамадзян, каб застацца ў баку ад гэтых заўзятых экстрэмістаў, гэта значыць, узяць і адпісацца ад гэтых каналаў», – сказаў прадстаўнік ГУБАЗіК.
Адказваючы на пытанне, якая адказнасць зараз прадугледжаная за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі ён не сказаў нічога новага – адміністрацыйная і адзначыў, што ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі» 327 тэлеграм-чатаў і тэлеграм-каналаў.
«Гэтыя тэлеграм-рэсурсы прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, адпаведна зліў дадзеных, рэпост, каментары – гэта цягне ў цяперашні час адміністрацыйную адказнасць», – сказаў Арлоўскі.