Прадстаўнікі АПК у Бруселі абмеркавалі абарону незалежнасці Беларусі, міжнародны ціск на рэжым, візавыя і міграцыйныя праблемы беларусаў

dw.com
6 хв.

На русском языке: Представители ОПК в Брюсселе обсудили защиту независимости Беларуси, международное давление на режим, визовые и миграционные проблемы беларусов

У Бруселі падчас афіцыйнага візіту прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і Уладзімір Астапенка сустрэліся з еўрапейскімі партнёрамі. Цяпер АПК апублікаваў справаздачу аб гэтым.

Галоўная тэма гэтых сустрэчаў – новыя падыходы ў палітыцы ЕС у дачыненні як да рэжыму Лукашэнкі, так і да Беларусі ў цэлым.

Чыноўнікі Еўракамісіі, Еўрапейскай рады і Еўрапейскай службы знешніх сувязяў

Прадстаўнікі АПК у Бруселі абмеркавалі абарону незалежнасці Беларусі, міжнародны ціск на рэжым, візавыя і міграцыйныя праблемы беларусаў

Валер Кавалеўскі і Уладзімір Астапенка з дарадцам прэзідэнта Еўрапейскай Рады Сайманам Мардзю / Аб'яднаны Пераходны Кабінет

На гэтых сустрэчах падымалі больш стратэгічныя пытанні – напрыклад, абмеркавалі сумесныя намаганні па ўзмацненні міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі, абароне незалежнасці Беларусі і вырашэнні праблем беларусаў міграцыйнага характару.

На сустрэчах прысутнічалі:
– кіруючы дырэктар Еўрапейскай службы знешніх сувязяў Міхаэл Зіберт,
– старшыня Камітэта па палітыцы і бяспецы Еўрасаюза Дэльфін Пронк,
– дарадцы прэзідэнта Еўрапейскай Рады Шарля Мішэля,
– дарадцы прэзідэнта Еўрапейскай Камісіі Урсулы фон дэр Ляйен,
– дарадцы чальца Еўракамісіі Ілве Йохансан.

Дырэктар галоўнага дэпартамента Еўракамісіі па суседстве і перамовах па пашырэнні ЕС Лоўрэнс Мерэдыт

Прадстаўнікі АПК у Бруселі абмеркавалі абарону незалежнасці Беларусі, міжнародны ціск на рэжым, візавыя і міграцыйныя праблемы беларусаў

Лоўрэнс Мерэдыт / OECD/Andrew Wheeler

З ім размаўлялі пра магчымасць павелічэння падтрымкі беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.

Таксама абмяркавалі тое, як рэалізуюцца ўжо распрацаваныя праграмы і праекты.

Эксперты Галоўнага дэпартамента Еўракамісіі па ўнутраных справах

Прадстаўнікі АПК у Бруселі абмеркавалі абарону незалежнасці Беларусі, міжнародны ціск на рэжым, візавыя і міграцыйныя праблемы беларусаў

Еўракамісія / DW

На гэтых сустрэчах Кавалеўскі і Астапенка падымалі пытанні:
візаў для грамадзян Беларусі,
– дапамогі вымушаным беларускім мігрантам у краінах ЕС,
– магчымасці легалізацыі для тых беларусаў, якім рэжым пагражае пазбаўленнем грамадзянства. Гаворка ішла ў тым ліку пра новы пашпарт ад Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і яго прызнанне краінамі ЕС.

Папярэдні матэрыял
Прапагандысты пацвердзілі, што «Іскандэр» паступіў на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады ВС РБ.
Наступны матэрыял
Сёння раніцай у Брагінскім раёне загінулі два памежнікі

Iншыя матэрыялы