Праект «МатолькаДапамажы» запускае сайт motolko.help

Фота: motolko.help
3 хв.

На русском языке: Проект «МотолькоПомоги» запускает сайт motolko.help

Усім прывітанне. Мяне завуць Антон Матолька, я — блогер і актывіст. Але рэжым называе мяне тэрарыстам. Магчыма, вы ўжо ведаеце пра тэлеграм-канал @motolkohelp, на якім публікуюцца розныя інсайды і расследаванні, звязаныя з Беларуссю. А калі не — то рэкамендую падпісацца, хоць ён і прызнаны экстрэмісцкім.

Але тэлеграм-канал моцна абмяжоўваў у некаторых момантах, самыя галоўныя з якіх:

  • Немагчыма «нагугліць» навіну / інфармацыю,
  • Нязручна публікаваць вялікія матэрыялы і расследаванні
  • Не хапала англамоўнай версіі, як для працы нашай дыяспары, так і для інфармавання замежнікаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

І таму яшчэ вясной 2021 года з’явілася ідэя запусціць старонку, каб проста капіяваць навіны з Тэлеграма і перакладаць на англійскую мову. Разам з гэтым, яшчэ ў красавіку праўладныя тэлеграм-каналы пачалі пагражаць, што падпіска на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі, будзе карацца па адміністрацыйным артыкуле. А цяпер гаворка ідзе ўжо пра крымінальную. Гэта можа паставіць крыж на працы тэлеграм-супольнасці ў Беларусі.

Сайт motolko.help запушчаны 13 кастрычніка 2021 года. Так, хутчэй за ўсё яго заблакуюць за суткі / тыдзень, пасля анонсу, але нішто не перашкаджае карыстацца VPN. На жаль, калі беларусы хочуць атрымліваць інфармацыю — VPN павінен быць у кожнага на кампутары або смартфоне.

У нас яшчэ няма часткі «пра нас», але хутка зробім. Яшчэ няма англамоўнай версіі сайта, але мы будзем шукаць перакладчыка і таксама хутка зробім. Няма вялікага штата журналістаў, даследчыкаў. У нас шмат чаго няма, але гэта не страшна.

Самае галоўнае, што ў нас ёсць — гэта аўдыторыя канала і, спадзяюся, будучыя чытачы сайта. Бо толькі дзякуючы падпісантам і інфармацыі, якую вы дасылаеце, праект і стаў такім прыкметным і вядомым. Толькі дзякуючы людзям, якім «не ўсё роўна» і якія хочуць і стараюцца нешта змяніць.

Як яшчэ можна дапамагчы, акрамя інфармацыі? Фінансава. Але пажадана не з Беларусі. З часам зробім зручныя фарматы для збору сродкаў, а пакуль карыстаемся тым, што ёсць:

Кашалёк PayPal:  paypal.me/MotolkoHelp 

Кашалёк (біткоін) для збору:

1NHepKbDJiA92JjevBuGJxnEjwYEVcDcGo

Кашалёк Ethereum для збору:

0x44e8868fa69636D527c0339863485143eB14B824

Кашалёк USDT:

0x44e8868fa69636D527c0339863485143eB14B824

Кашалёк Litecoin:

Lh5VWGr8XptVYks6UrGU4Q9zPE6PgQkHkK

Калі гаворка пра буйныя пераводы — лепш пішыце ў тэлеграм або на пошту [email protected]

Дзякуй, і, Жыве Беларусь!

Папярэдні матэрыял
ГУБАЗіК: «падпісантам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі»
Наступны матэрыял
У мінскім аэрапорце больш не выдаюць візы грамадзянам 7-і краін

Iншыя матэрыялы