На русском языке:
Проезд по Беларуси запретили польским грузовикам, но кажется это ничего не меняет
Саўмін унёс змены ў пастанову №247 ад 22 красавіка 2022 года «Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў», якой раней забараніў перамяшчэнне па Беларусі грузавікоў і цягачоў на нумарах краін ЕС.
Па новай пастанове №391, забарона на перасоўванне распаўсюджваецца не толькі на грузавікі/цягачы з ЕЗ, але і на:
- прычэпы (паўпрычэпы), зарэгістраваныя ў Польшчы;
- легкавыя аўто, зарэгістраваныя ў Польшчы і якія ажыццяўляюць міжнародную перавозку грузаў з накладнымі.
Пры гэтым, як і раней, забарона па сутнасці не азначае закрыццё для іх мяжы, бо яны могуць прыехаць у пункты перагрузкі/перачэпкі, там разгрузіцца і паехаць назад. Легкавыя аўто на польскіх нумарах, згаданыя вышэй, могуць рухацца толькі праз памежны пераход на мяжы з Польшчай.
Нагадаем, што з 1 чэрвеня Польшча закрыла мяжу з Беларуссю для беларускіх і расейскіх грузавікоў. Ну і вось ад Саўміна гэта такія «зваротныя меры».
Дарэчы, пасля паведамлення аб закрыцці мяжы мы цікавіліся ў дальнабойшчыкаў: «А на што гэта ўласна ўплывае?». Прывядзем некалькі адказаў:
🔴 «Па факце мяжа не закрываецца, беларускія прычэпы на загрузкі ўжо амаль і не прыязджалі. Транспарт стане даражэйшым, кошты на перавозкі вырастуць»;
🔴 «РБ і РФ грузавікі ўжо даўно не едуць праз польскую мяжу, як быццам навіна з мінулага года. На гэтай схеме з перачэпамі ў выніку выйграў толькі Белтаможсервіс і беларускія перавозчыкі, таму што ТЛЦ каля межаў (дзе адбываецца перачэпка) і ўсе крамы, кавярні і абменнікі там пад Белтаможсервісам. Грошы ідуць ім. Паліва там каштуе амаль як у ЕС – 3.58, + 37 руб. за электронную чаргу, 370 рублёў за пломбу і г.д».