На русском языке:
Пройдите анонимное анкетирование для детей, родителей учащихся и учителей о ситуации с правами ребёнка в школе и других учебных заведениях
Беларускі Хельсінкскі Камітэт праводзіць ананімнае анкетаванне для дзяцей, бацькоў навучэнцаў і настаўнікаў аб сітуацыі з правамі дзіцяці ў школе і іншых навучальных установах.
Не рэдкасць, калі дзеці ў Беларусі могуць сутыкацца з дыскрымінацыяй з боку кіраўніцтва навучальных устаноў, напрыклад, за выказванне сваёй пазіцыі або адмову ўдзельнічаць у мерапрыемствах не звязаных з навучальным працэсам.
Аднак шмат, што адбываецца ў сценах школ, праваабаронцам невядома і таму вы можаце прапанаваць вашаму дзіцяці прайсці апытанне, ці запоўніць яго разам з ім. На падставе гэтых звестак будзе падрыхтаваны агляд па сітуацыі з правамі дзіцяці ў Беларусі для Камітэта ААН па правах дзіцяці, ЮНІСЕФ і іншых міжнародных арганізацый.
Да таго ж, сумеснае запаўненне анкеты — гэта яшчэ і выдатны спосаб абмеркаваць тое, што адбываецца ў школе.