Рэальныя даходы беларусаў упалі ў 4-х абласцях краіны ўпершыню за 5 гадоў

nkostyshev / pixabay.com
3 хв.

In English: Real incomes of Belarusians decreased in four regions of the country for the first time in 5 years
На русском языке: Реальные доходы беларусов упали в 4-х областях страны впервые за 5 лет

Белстат апублікаваў даныя аб узроўні рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва ў першым квартале 2022 года. З іх выходзіць, што тэмпы росту рэальных даходаў беларусаў па выніках квартала моцна замарудзіліся і ў студзені-сакавіку выраслі ўсяго на 0,2%, хаця ў студзені-лютым тэмп росту складаў 2,2%.

Яшчэ горшая сітуацыя пры аналізе даных па абласцях, дзе адразу ў 4-х абласцях Беларусі рэальныя даходы ўпалі ўпершыню з 2016 г.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года найгоршая сітуацыя назіраецца ў Магілёўскай (мінус 2,5%) і Віцебскай (мінус 2,1%) абласцях краіны. Найбольшы рост зафіксаваны ў Мінску (+2,2%).

Рэальныя даходы беларусаў упалі ў 4-х абласцях краіны ўпершыню за 5 гадоў

Инфографика: изменение реальных доходов населения за 1 квартал 2022 года / motolko.help
Папярэдні матэрыял
Праз 20 гадоў па праспекце Незалежнасці зноў пусцяць тралейбус
Наступны матэрыял
Прайдзіце ананімнае анкетаванне для дзяцей, бацькоў навучэнцаў і настаўнікаў аб сітуацыі з правамі дзіцяці ў школе і іншых навучальных установах

Iншыя матэрыялы