Паведамляюць пра ператрусы ў групе мытна-лагістычных кампаній ViM Union. Сілавікі прыйшлі ва ўсе офісы буйных беларускіх мытных прадстаўнікоў: ТАА «Знешеўрасэрвіс» і ТАА «Маналітлагістык». Канфіскуюць тэхніку і дакументы.
Гэтыя кампаніі раней згадваліся ў зліве BYPOL аб праслухоўцы сілавікоў. Нагадаем, у жніўні ініцыятыва BYPOL апублікавала запіс размовы супрацоўніка КДБ Алега Кавалёва з дырэктарам «Беллесэкспарт» Леанідам Дзям’янікам аб партнёрстве з дадзенымі кампаніямі.
«Знешеўрасэрвіс» — гэта менавіта тая кампанія, якая аказвае паслугі лясгасам звязаныя з мытнымі працэдурамі для экспартных грузаў», — кажа ў зліве Дзям'янік.
На што супрацоўнік КДБ яму адказвае: «З імі трэба спыняць гэтыя фінансава-гаспадарчыя адносіны».
После обыска офисы МонолитЛогистик и Внешевросервис были опечатаны.
Напомним, в августе BYPOL опубликовал доказательства прослушки сотрудников КГБ, Прокуратуры, СК, ГУБОПиК и МВД. По информации BYPOL, в УСБ МВД хранятся папки с уже отфильтрованными аудиозаписями телефонных разговоров сотрудников, которые отдавали команды избивать людей и исполняли их. Прослушивают даже тех, кто не участвовал в подавлении протестов — то есть вообще всех.
Не исключение даже «высшая каста» силовиков. Так в опубликованном видео BYPOL присутствует слитый телефонный разговор Балабы с Кубраковым.
Пасля ператрусу офісы «Маналітлагістык» і «Знешеўрасэрвіс» былі апячатаныя.
Нагадаем, у жніўні BYPOL апублікаваў доказы праслушкі супрацоўнікаў КДБ, пракуратуры, СК, ГУБАЗіК і МУС. Паводле інфармацыі BYPOL, ва ўпраўленні ўласнай бяспекі МУС захоўваюцца тэчкі з ужо адфільтраванымі аўдыязапісамі тэлефонных размоваў супрацоўнікаў, якія аддавалі каманды збіваць людзей і выконвалі іх. Праслухоўваюць нават тых, хто не ўдзельнічаў у падаўленні пратэстаў — гэта значыць наогул усіх.
Не выключэнне нават «вышэйшая каста» сілавікоў. Так у апублікаваным відэа BYPOL прысутнічае злітая тэлефонная размова Балабы з Кубраковым.