Пракрамлёўскія хакеры заявілі пра затрыманне ў Беларусі заснавальніка Anonymous Russia

JoyReactor
15 хв.

На русском языке: Прокремлёвские хакеры заявили о задержании в Беларуси основателя Anonymous Russia

Учора, 15 красавіка, у раёне 9-й вечара ў Telegram-каналах, звязаных з сеткай прарасейскіх хакераў Killnet, зʼявілася паведамленне аб затрыманні сілавікамі Лукашэнкі адміністратара канала Anonymous Russia і чальца прарасейскай хакерскай сеткі Killnet пад нікам Mr. Raty, на гэта звярнула ўвагу выданне Наша Ніва.

Аб затрыманні заявіў кіраўнік Killnet пад нікнеймам Killmilk і апублікаваў фота пашпарта, які, паводле яго слоў, належыць затрыманаму Mr. Raty – Арсенію Елісееву.

«З-за інцыдэнту з арыштам заснавальніка Анонімус Расіі ў Рэспубліцы Беларусь – вымушаны прыняць цяжкае сумеснае рашэнне з камандай KILLNET COLLECTIVE аб дэаноне актыўнага ўдзельніка ў развіцці хактывізму Расіі. Арсеній (заснавальнік Анонімус Расія) выдатны хлопец, патрыёт – але быў не акуратным. За што цяпер плаціць сваёй супольнасцю і статусам», – сказана ў паведамленні Killmilk.

Пракрамлёўскія хакеры заявілі пра затрыманне ў Беларусі заснавальніка Anonymous Russia

Опубликованное фото

Хто ён такі?

Наша Ніва пры падтрымцы «Кіберпартызан» высветліла, што пашпарт сапраўдны і належыць ён 18-гадоваму Арсенію Елісееву, родам ён з Гомеля, які вучыўся ў школе №52.

Пракрамлёўскія хакеры заявілі пра затрыманне ў Беларусі заснавальніка Anonymous Russia

Арсеній Елісееў / Фота: пошукавы атрад «Сімуран»

«У дачыненні да хлопца некалі была ўзбуджаная крымінальная справа. Паводле інфармацыі са «злітых» баз МУС, 28 сакавіка 2019 года, калі яму было яшчэ 15 гадоў, хлопчык спрабаваў скрасці з даху часткі антэны мабільнай сувязі, якая належыць «Вэлкаму», але яго заўважылі і ён нічога не скраў. Чым гэта скончылася для яго – невядома», – перадае выданне.

Таксама вядома, што нядаўна Елісеева адшукваў мясцовы пошукавы атрад, 14 лютага ён зʼехаў з дому ў бок Гомельскага вакзала і знік на 9 дзён.

Акрамя таго, як заўважыла выданне Reform.by, у групах прарасійскіх хакераў згадваецца і яшчэ адзін карыстальнік, які неяк звязаны з затрыманнем Елісеева – нік @o_tapka_o

«Аператыўны супрацоўнік @o_tapka_o з Беларусі не ішоў з намі на кантакт, што ў далейшым пазбавіць яго статусу чалавека ад слова зусім. Такая мера дзеяння строгая, але з іншага боку ў нас няма выбару», – напісаў Killmilk.

Пагрозы аказаліся пшыкам?

Звяртае на сябе ўвагу, што пасля затрымання Raty (меркавана Арсенія Елісеева) сетка прарасійскіх хакераў пачала пагражаць Мінску: «Не адпусцяць РАЦІ — Беларусі п****а».

«Увага Killnet – Рэспубліка Беларусь у чорным спісе», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Killmilk.

Пракрамлёўскія хакеры заявілі пра затрыманне ў Беларусі заснавальніка Anonymous Russia

Пагрозы на адрас Мінска / НН

Цікава, што паведамленне з абяцаннем атакаваць дзяржсайты апублікаваў і беларускі пракрамлёўскі хакерская група Infinity Hackers BY.

Пракрамлёўскія хакеры заявілі пра затрыманне ў Беларусі заснавальніка Anonymous Russia

Паведамленне Infinity Hackers BY

Розныя пракрамлёўскія хакерскія групы адводзілі час на вызваленне Raty да прыблізна 7-й раніцы, пасля чаго абяцалі атакаваць інфраструктуру рэжыму Лукашэнкі.

Але па стане на 10:00 16 красавіка дадзеных аб хакерскіх нападах пакуль не паступала. Таксама Наша Ніва заўважыла, што расейскія хакеры выдалілі пагрозы ў адрас Мінска.

Добра, а хто такія Killnet і што яны атакавалі?

Калі коратка, то Killnet – гэта пракрамлёўская хакерская група, якая мае дачыненне да шматлікіх нападаў на дзяржаўныя структуры ЗША і ЕС. Напрыклад:

Папярэдні матэрыял
Ваенны грузавік вылецеў у кювет і знёс знак у Мазыры
Наступны матэрыял
Мінінфарм РБ чакае распаўсюджвання ЛГБТК+ літаратуры расіянамі

Iншыя матэрыялы