На русском языке:
Практически все артиллерийские подразделения ВС РБ тренируются сейчас на полигонах
Цяпер артылерыйскія і ракетныя падраздзяленні ВС РБ актыўна займаюцца баявой падрыхтоўкай на палявых выхадах, лагерным зборы і вучэннях.
Ніжэй прыводзім пералік падраздзяленняў і лакацыі правядзення заняткаў.
▪️ Палігон «Асіповіцкі». Праходзіць лагерны збор з артылерыйскімі і ракетнымі падраздзяленнямі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У зборы ўдзельнічаюць: 231-я артылерыйская брыгада, 191-я група артылерыі 19-й амбр., 310-я група артылерыі 120-й амбр. і 51-я артылерыйская брыгада.
▪️ Палігон «Асіповіцкі», 310-я група артылерыі 120-ай амбр. Ваеннаслужачыя 1-й гаўбічнай батарэі гаўбічнага дывізіёна (на 122-мм САУ 2С1 «Гваздзік») на практычным занятку адпрацавалі навыкі стральбы прамым навядзеннем па нерухомых мэтах падчас практычных заняткаў.
▪️ Палігон «Асіповіцкі», 231-я артылерыйская брыгада. Праходзіць палявы выхад. Разлікі цяжкага гаўбічнага дывізіёна (на 152-мм гаўбіцах «Мста-Б») вялі стральбу прамым навядзеннем і з закрытых агнявых пазіцый на розныя далёкасці. Разведку мэт і карэкціроўку агню ажыццяўляе разлік БЛА «Суперкам» 120-й амбр.
▪️ Палігон «Асіповіцкі», 51-я артылерыйская брыгада. Працягваюцца заняткі па кіраванні ракетнымі ўдарамі з рэактыўнымі артылерыйскімі батарэямі 220 мм РСЗА «Ураган». На занятках актыўна прымяняюцца беспілотнікі.
▪️ Палігон «Гожскі», 841-я група артылерыі 11 амбр. Праходзіць палявы выхад. У выхадзе ўдзельнічаю гаўбічныя дывізіёны (на 122-мм САУ 2С1 «Гваздзік» і на 152-мм САУ 2С3 «Акацыя»), рэактыўны дывізіён (на РСЗА «Град») і мінамётныя падраздзяленні (на буксіраваных мінамётах 2С1). У рамках палявога выхаду праводзіліся заняткі па стральбе прамым і паўпрамым навядзеннем, тактычнай і спецыяльнай падрыхтоўцы.
▪️ Палігон «Гожскі», 350-я група артылерыі 6 амбр. Праходзіць палявы выхад. У выхадзе ўдзельнічаю гаўбічных дывізіёны (на 122-мм САУ 2С1 «Гваздзік» і на 152-мм САУ 2С3 «Акацыя»). З асабовым складам прайшлі комплексныя кантрольныя заняткі з баявой стральбой.
▪️ Палігон «Брэсцкі», 111-я артылерыйская брыгада. Праходзіць палявы выхад. У ім удзельнічаюць падраздзяленні дывізіёнаў (на 152-мм гаўбіцах «Мста-Б» і 152-мм самаходных гарматах 2С5 «Гіяцынт-С»). У ходзе палявога выхаду праводзіліся баявыя стрэльбы і кантрольныя заняткі. Свае навыкі ўдасканальвалі не толькі вайскоўцы тэрміновай і кантрактнай службы, і вайскоўцы, якія праходзяць службу ў рэзерве.
▪️ Са змяшаным артылерыйскім дывізіёнам 103-й паветрана-дэсантнай брыгады праводзіцца тактычнае вучэнне пад кіраўніцтвам камандзіра брыгады.
Як бачна, да баявой падрыхтоўкі прыцягнуты практычныя ўсе артылерыйскія і ракетныя падраздзяленні УС РБ: групы артылерыі механізаваных брыгад, артылерыйскія брыгады аператыўных камандаванняў і цэнтральнага падпарадкавання, а таксама падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый.
Ваеннымі часта паведамлялася аб актыўным прымяненні на занятках беспілотнікаў (для вядзення разведкі, карэкціроўкі агню і інш.). Раней мы паведамлялі аб закупцы і паступленні ў войскі розных тыпаў беспілотнікаў. Насычэнне падраздзяленняў УС РБ беспілотнікамі (у тым ліку вытворчасці кампаніі DJI) стала вынікам вывучэння вопыту вайны ва Украіне.