СБУ затрымала пракрамлёўскага алігарха Віктара Медзведчука

Служба бяспекі Украіны
5 хв.

На русском языке: СБУ задержала прокремлёвского олигарха Виктора Медведчука

12 красавіка СБУ затрымала Віктара Медзведчука (ён таксама вядомы як кум Пуціна). Фота затрыманага Медзведчука апублікаваў на сваім канале Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт Украіны напісаў аб паспяховай аперацыі СБУ.

Адзначым, што Медзведчук звязаны праз Тараса Козака з бізнесменамі, набліжанымі да Лукашэнкі, сярод якіх Мікалай Варабей. Акрамя таго, мы раней пісалі, што сын Лукашэнкі лятае на самалёце, які раней належаў Медзведчуку.

Дарэчы, менавіта былы борт Медзведчука Dassault Falcon 900EX з рэгістрацыйным нумарам RA-09610 (папярэдні рэг. нумар — P4-GEM) суправаджае зараз Лукашэнку ў ягоным палёце да Пуціна на Далёкі Усход.

Учора ў 14:59 гэты бізнэсджэт вылецеў з Мінска ў кірунку РФ і прыляцеў на Далёкі Усход перад прылётам туды Лукашэнкі.

Як мяркуецца, на гэтым самалёце туды паляцеў адзін з яго сыноў.

Дарадца Кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк пракаментаваў затрыманне Медзведчука:

«Медзведчуку сёння трэба схавацца ва ўкраінскай турме, каб выжыць. З гарантаваным шматгадовым турэмным тэрмінам. У Расіі яго абавязкова ліквідуюць як чалавека, які рэгулярна хлусіў аб настроях ва Украіне, краў грошы і ў выніку стаў адным з ініцыятараў вайны».

СБУ затрымала пракрамлёўскага алігарха Віктара Медзведчука

Віктар Медзведчук / тэлеграм-канал: Zelenskiy / Official
Папярэдні матэрыял
Салдаты УС РФ згубілі зброю ў паўднёвых раёнах Гомельскай вобласці Беларусі?
Наступны матэрыял
Палітвязень Аляксандр Лянько змог пакінуць Беларусь

Iншыя матэрыялы