На русском языке:
Пролёт ракеты и минимум 25 «шахедов» залетали в Беларусь за последние 4 дня, из них 13 — в Новогоднюю ночь
З 31 снежня па 3 студзеня ў Беларусь з Украіны заляцелі мінімум 25 расейскіх «шахедаў». 31 снежня зайшло 8 штук, большасць з якіх прайшлі праз «беларускі калідор» і вылецелі назад ва Украіну. Заходы 31 снежня былі ў: 00:09, 06:36, 06:57, 07:12, 08:08, 08:21, 09:53 і ў 09:54 заляцеў апошні «шахед» у 2024 годзе, які прайшоў над Новай Гутай, пайшоў на Церахоўку і выйшаў на РФ.
Таксама ў 09:27 31.12 над Беларуссю ў раёне Хоцімска прайшла ракета, якую запусцілі па Украіне са Смаленскай вобл. (РФ).
У Навагоднюю ноч 1 студзеня ў Беларусь заляцела 13 расійскіх дронаў. Першы «шахед» у 2025 годзе заляцеў у Беларусь у 02:17 01.01 праз Камарын і далей узяў курс на Брагін, дзе знік.
Далейшыя заходы ў Новы Год былі ў: 02:21, 02:28, 02:36, 02:49, 02:51, 03:21, 03:22, 03:32 (🛩х2), 04:39, 06:42, 07:23.
Мінулай ноччу і раніцай 3 студзеня ў Беларусь таксама заляцелі мінімум 4 дроны ў 03:49, 04:06, 06:02 і 06:05. Дрон у 06:02 зайшоў праз Лоеў, далей сышоў на Хойнікі і трымаў курс на Мазыр
Уначы 31 снежня, 1 і 3 студзеня, падчас заходу «шахедаў», авіяцыя ВПС РБ не паднімалася. У цэлым авіяцыйная актыўнасць адсутнічае ўжо з 20 снежня. Дзяржурныя знішчальнікі з Баранавічаў паднімаліся толькі 21.12, 22.12 і 01.01, а палёты ў Мачулішчах за апошні час фіксаваліся 21.12 і 23.12.
Храналогію заходу «шахедаў» глядзіце на анлайн-карце ад «Беларускі Гаюн»
P.S. З 01.01.2025 г. усе заходы дронаў на мапе таксама будуць паказвацца па беларускім часе.
Нагадаем, за лістапад быў пастаўлены чарговы рэкорд па колькасці заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ ў Беларусь. За месяц у Беларусь заляцеў 151 дрон і як мінімум 3 з іх былі збітыя. Сярод 151 робата са сваёй нагі было не менш за 148 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» і 3-х разведвальных дронаў невядомага тыпу.
Усяго ж, за ўвесь час у Беларусь ужо было больш за 412 заходаў БПЛА розных тыпаў. Поўную храналогію заходаў, збіцця і ўсёй ваеннай актыўнасці ў Беларусі глядзіце і аналізуйце на анлайн-карце ад Беларускага Гаюна.
Калі вы лічыце нашу працу важнай, то вы можаце нас падтрымаць праз PayPal або праз крыпту.