На русском языке:
Пропаганда удалила упоминания о контактах Головченко с иранцами на MILEX-2023
Cёння апошні дзень выставы ўзбраення MILEX-2023, якая праходзіць у Мінску, і дзе сёлета прадстаўлена тэхніка і ўзбраенне не толькі вытворчасці РБ ці РФ, але таксама Ірана і Кітая.
Яшчэ ўчора «Беларускі Гаюн» звярнуў увагу, што зброі і тэхніцы менавіта іранскай і кітайскай вытворчасці прапагандысты надаюць нашмат менш увагі, дакладней сказаць, яны яе практычна не паказваюць. І тычыцца, гэта найперш зброі з Ірана.
Аднак тэлеграм-канал @paradachak заўважыў яшчэ адзін цікавы момант – прапагандысты СБ і Белты выдалілі згадванні, што Раман Галоўчанка наогул наведваў іранскі стэнд на MILEX.
Напрыклад, у навіне на Белце была такая фраза:
Акрамя таго, прэмʼер-міністр спыніўся ля стэнда, дзе былі прадстаўленыя іранскія распрацоўкі ў галіне ВПК. Раман Галоўчанка паразмаўляў з прадстаўнікамі Ірана, якія ў падрабязнасцях распавялі яму пра прадстаўленыя на стэндзе экспанаты».
У бягучай версіі яе ўжо няма, але кэш захоўвае ўсё.
Дарэчы, падобная сітуацыя і з наведваннем іранскага стэнда Віктарам Хрэніным разам з Аляксандрам Вольфавічам. Фота знайсці можна, але акцэнт на гэтым не робіцца ад слова зусім. Вось, напрыклад, Хрэніна і Вольфавіча, мяркуючы па фота, зацікавіў узброены іранскі БПЛА Shahin.
А на іншым фота Віктар Хрэнін знаёміцца з перавагамі іранскіх ракет Basir калібра 155 мм, якія маюць далёкасць дзеяння 700 км і абсталяваны галоўкай з аптычным дэтэктарам.
Ёсць яшчэ дзве пасады з розніцай у 2 хвіліны. У 17:22 Галоўчанка спыніўся ля стэнда з іранскімі распрацоўкамі ў галіне ВПК. Праз хвіліну гэты пост выдаляецца, і ў 17:24 Галоўчанка ўжо «надаў увагу не іранскаму, а кітайскаму стэнду».
Дарэчы, @paradachak піша, што ў матэрыялах прапаганды была і такая фраза: «Ён дэталёва агледзеў стэнд міністэрства абароны Ірана, дзе былі паказаныя ракетныя сістэмы, буйнакаліберная аўтаматычная зброя, акумулятары для ракет». Мяркуючы па ўсім, гэта было ў СБ, але ізноў жа зараз там гэтай фразы няма.
Тым не менш можна меркаваць, што Галоўчанка азнаёміўся з іранскімі 155-мм ракетамі Basir і ПТРК Almas1, які называюць аналагам амерыканскага ПТРК Javelin. А пад «буйнакалібернай аўтаматычнай зброяй», хутчэй за ўсё, разумеецца іранскі авіяцыйны кулямёт 50-га калібра.