WP: «Увесь свет павінен запатрабаваць ад дыктатара адказу: дзе Віктар Бабарыка?»

тг-канал "Виктор Бабарико"
4 хв.

На русском языке: WP: «Весь мир должен потребовать от диктатора ответа: где Виктор Бабарико?»

Аўтарытэтнае амерыканскае выданне The Washington Post выпусціла рэдакцыйную калонку аб тым, што ўжо 22 дні невядома, дзе і ў якім стане знаходзіцца палітвязень, кандыдат у прэзідэнты, які лідыруе па апытаннях 2020 года – Віктар Бабарыка.

WP: «Увесь свет павінен запатрабаваць ад дыктатара адказу: дзе Віктар Бабарыка?»

Журналісты WP падкрэсліваюць, што раней адвакаты і праваабаронцы ў Беларусі, прынамсі, маглі адсочваць месцазнаходжанне палітвязняў. Цяпер жа палітычныя вязні проста знікаюць. Няма звестак, дзе Бабарыка, дзе Калеснікава, дзе Лосік, дзе Ціханоўскі, дзе Статкевіч.

«Цяпер рэжым, здаецца, выкарыстоўвае ўсё больш рэпрэсіўную тактыку, як у Паўночнай Карэі, дзе зняволеныя гвалтоўна знікаюць на месяцы ці гады. Між тым спадар Лукашэнка ў апошнія тыдні таксама не зʼяўляўся на публіцы, мяркуючы па ўсім, сурʼёзна хворы.

Увесь свет мусіць запатрабаваць ад дыктатара адказу: дзе Віктар Бабарыка? Пакажы нам, што ён жывы. Што сталася з астатнімі? Нельга дапусціць, каб беларускія палітвязні зніклі», – пішуць журналісты Washington Post.

Цалкам калонку WP можна прачытаць тут.

Папярэдні матэрыял
Пад Гомелем з'явіліся супрацьтанкавыя ўмацаванні
Наступны матэрыял
Дроны, ракеты, ПТРК: Што Іран і Кітай паказалі на MILEX-2023 у Мінску?

Iншыя матэрыялы