На русском языке:
Пропаганда вспомнила о «железной» дружбе Лукашенко с Си Цзиньпином, но последний его даже не поздравил с Днём Победы
Сёння раніцай прапаганда вырашыла нагадаць аб візіце ў Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які адбыўся 10-12 мая 2015 года. Прапагандысты зрабілі акцэнт, што тады Лукашэнка і Сі разам адзначылі 70-годдзе заканчэння ВАВ і называюць іх сяброўства: «усепагоднай», «праверанай часам», «жалезнай» і г.д.
Вільготныя мары прапаганды. / Скрыншот: прапагандысцкая памыйніца
Але ў рэальнасці Сі Цзіньпін не павіншаваў Лукашэнку з Днём Перамогі. На сайце яго прэс-службы ёсць спіс кіраўнікоў замежных дзяржаў, якія накіравалі віншаванні ў той дзень і кіраўніка Кітая ў спісе няма. Нічога не сказана аб віншаванні ад Сі Цзіньпіна і ў рэпартажах/навінах дзяржСМІ.
Праверылі і на сайце МЗС Кітая, там таксама няма ні слова аб віншаванні Лукашэнкі з Днём Перамогі, як зрэшты і кагосьці яшчэ. За 9 траўня было апублікавана ўсяго два паведамленні аб дзеяннях Сі: прызначыў новых амбасадараў і накіраваў пасланне са спачуваннямі прэзідэнту Руанды ў сувязі з катастрафічнымі ліўнямі. І ўвогуле, апошняе паведамленне па тэме РБ на сайце кітайскага МЗСа датуецца 1 сакавіка 2023 года, пасля гэтага – нічога.
Вернемся да спісу кіраўнікоў краін, якія павіншавалі сёлета – гэта 7 + 1 (экс): Пуцін, Рахмон, Бердымухамедаў, Мірзіёеў, (Пашынян і Хачатуран), Аліеў, Мадура і Назарбаеў, які, нагадаем, былы прэзідэнт Казахстана. І так, пра віншаванні ад цяперашняга кіраўніка Казахстана Касыма-Жомарт Токаева на сайце прэс-службы нічога не сказана. Будзем лічыць, што ён павіншаваў яго, знаходзячыся на парадзе ў Крамлі. Так, няма інфармацыі і аб віншаванні ад двух чальцоў СНД – Кыргызстана і Малдовы.
Таксама можна звярнуць увагу і на тое, што адказу на віншаванні ад Лукашэнкі не было: Грузіі, Малдовы і Украіны, ну і Кыргызстана, Малдовы і Токаева, пра што ўжо сказалі вышэй.
У канцы жадаецца правесці невялікі аналіз. А колькі замежных лідэраў віншавалі яго з 9 мая ў апошнія гады?
2023 г. — 7
2022 г. — 9 (была Сірыя)
2021 г. — 9
2020 г. — 9