Мінабароны РБ
3 хв.

На русском языке: На полигоне «Ружанский» начались тренировки авиации ВКС РФ

Сёння раніцай мы пісалі, што ўчора, 19 студзеня, вучэнні пачаліся і яшчэ на адным палігоне – 210-ы авіяцыйны палігон ВПС і войскаў СПА (палігон «Ружаны»).

Папярэдне вучэнні на гэтым палігоне былі запланаваныя на 19 і 20 студзеня, аднак пазней стала вядома, што яны былі прадоўжаныя да 31 студзеня.

Менавіта на гэтым палігоне зараз праходзяць вучэнні авіяцыі ВКС РФ і ВПС РБ. Вядома, што сёння там трэніраваліся:

– Вучэбна-баявыя самалёты ЯК-130 ВПС РБ;
– Знішчальнікі-бамбавікі Су-34 ВКС РФ;
– Знішчальнікі Су-30СМ;
– Верталёты Мі-24 ВКС РФ;
– Верталёты Мі-8МТВ-5 ВПС РБ і ВКС РФ.

Папярэдні матэрыял
Спявачку Мерыем Герасіменку, затрыманую ў Мінску за песню на ўкраінскай мове, асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі»
Наступны матэрыял
У 841-ю групу артылерыі паступілі новыя грузавікі сямейства МЗКЦ-600100?

Iншыя матэрыялы