На русском языке:
Пропаганда заявила, что Роман Протасевич помилован
Пра гэта паведаміла Белта. Раней, 3 траўня, Мінскі абласны «суд» Раман Пратасевіч прысудзіў да 8 гадоў калоніі.
Нагадаем, 23 мая 2021 года рэжым гвалтоўна пасадзіў пасажырскі авіялайнер кампаніі Ryanair, які рухаўся па маршруце Афіны – Вільня, у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, быў затрыманы прадстаўнікамі спецслужбаў. Разам з ім была затрымана студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сафія Сапега.
Пратасевіч пасля памілавання. / Белта
Пазней Белта апублікавала каментар Пратасевіча.
«Літаральна толькі што я падпісаў усе адпаведныя дакументы аб тым, што я памілаваны. Гэта, вядома, проста цудоўная навіна», – сказаў Раман Пратасевіч прапагандыстам.