Прапагандыст заявіў, што «вагнераўцы» ўвайшлі ў склад унутраных войскаў. Доказаў гэтага няма, але карга-культ ПВК існуе

4 хв.

На русском языке: Пропагандист заявил, что «вагнеровцы» вошли в состав внутренних войск. Пруфов нет

Расійскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла 14 снежня напісаў у Twitter, што найміты ПВК «Вагнер» паступілі на службу ва ўнутраныя войскі (УВ). Сваё сцвярджэнне ён падмацаваў інфармацыяй, што сімволіка ПВК «Вагнер» афіцыйна вывешаная ў размяшчэнні 2-й міліцэйскай брыгады (в/ч 3310).

На базе брыгады нядаўна быў створаны атрад спецназа «Тарнада». 14 снежня прэс-служба УВ апублікавала фотасправаздачу з прэзентацыі атрада. Сапраўды, на адным з пікапаў, а таксама на флагштоку віселі сцягі ПВК «Вагнер». Прыдыбайла сцвярджае, што найміты сталі штатнымі супрацоўнікамі атрада «Тарнада». Фактаў, якія пацвярджаюць свае словы, прапагандыст не прыводзіў.

Прапагандыст заявіў, што «вагнераўцы» ўвайшлі ў склад унутраных войскаў. Доказаў гэтага няма, але карга-культ ПВК існуе

Яшчэ ў жніўні сцяг наймітаў ПВК «Вагнер» быў вывешаны ў навучальным цэнтры УВ «Валоўшчына». Калі толькі на падставе факта размяшчэння сімволікі была зроблена выснова, што найміты паступілі на службу ва УВ, то да такой высновы можна было прыйсці яшчэ ў жніўні.

Нагадаем, што яшчэ ў аглядзе ваенных падзеяў у Беларусі за верасень мы пісалі, што не выключаем варыянту, калі частка наймітаў застаюцца ў РБ і ўбудоўваюцца ў сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі. Варта адзначыць, што частка вагнераўцаў вярнуліся ў Расію, яшчэ частка магла зʼехаць у Афрыку. У Беларусі застаецца нейкая колькасць наймітаў, якія навучаюць пераважна вайскоўцаў УВ (часам і падраздзяленні УС РБ).

У магчымым паступленні наймітаў на службу ў сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі няма нічога нечаканага. Але сцвярджаць гэта толькі на падставе размяшчэння сімволікі наймітаў ці сумнеўных крыніц як мінімум некарэктна.

З іншага боку, гісторыя з сімволікай ПВК «Вагнер» у падапечных Карпенкова сёлета – тыповы карга-культ. У такім выпадку, афармленне адносін з былымі наймітамі для фанатаў моцных гумавых палак зʼяўлялася б найвышэйшай яго праявай.

Папярэдні матэрыял
Пачалася раптоўная праверка дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне
Наступны матэрыял
Прафесійны «ражаны»: Хто такі Аляксандр Пылкоў, які выступаў перад студэнтамі ў Мінску?

Iншыя матэрыялы