На русском языке:
Пророссийские активисты требуют учить разнополых детей в Беларуси раздельно
Прарасійскі актывіст з Брэста Аркадзь Разбаш у эфіры пракрамлёўскага радыё Sputnik заявіў, што неабходна глыбока пераасэнсаваць падыходы да школьнай адукацыі і выхавання беларускіх дзяцей. З гэтай мэтай, паводле яго слоў, неабходна ўводзіць раздзельнае навучанне ў школах для хлопчыкаў і дзяўчынак.
«Каб хлопчыкі і дзяўчынкі ў школе не канкурыравалі паміж сабой, а ўзрошчваліся з улікам фізіялагічных і псіхалагічных асаблівасцей, якія ў дзіцячым узросце ў хлопчыкаў і дзяўчынак моцна адрозніваюцца», – сказаў ён.
Адзначым, што раней Разбаш дабіўся, каб у адным з класаў у школе Наваполацка дзеці вучыліся па тэхналогіі расійскага вучонага Базарнага, гэта значыць вучыліся стоячы з перапынкамі ў 15 хвілін (як гэта выглядае – на фота).
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS_Belarus.