Прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева прыгаварылі да 4-х гадоў пазбаўлення волі

Наша Ніва
Абноўлена
Абноўлена: 24 кастрычніка 2022 11:51
4 хв.

На русском языке: Пресс-секретаря А1 Николая Бределева приговорили к 4-м годам лишения свободы

Прэс-сакратара А1 асудзілі на 4 гады калоніі. Яго вінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі».

«Мінскім гарадскім судом Мікалаю Брэдзелеву прызначанае пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па артыкуле 361-2 КК РБ (у рэдакцыі Закона РБ ад 20.04.2016 г. № 358-з). Судом устаноўлена, што Брэдзелеў даваў грашовыя сродкі для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання шляхам пералічэння іх тэрарысту Матольку».

Каментар Антона Матолькі: «Гэта хлусня. Ніякаму «экстрэмісцкаму фармаванню» і ніякаму «тэрарысту» Матольку Мікалай Брэдзелеў ніякіх грошай не пералічваў. Ну і больш за тое: па частцы 2 артыкула 424 КК РБ (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Брэдзелеў апраўданы за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства».

За кратамі палітвязня трымаюць амаль 11 месяцаў. Вядома, што сілавікі яго збівалі. Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася «пакаяльнае відэа», на якім ён казаў, што нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю. У кампаніі А1 заявілі, што Мікалай не меў доступу да дадзеных кліентаў.

Праваабаронцы з «Вясны-96» апублікавалі відэа, як выглядае Мікалай Брэдзелеў.

Напісаць Мікалаю Брэдзелеву можна сюды: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікалай Алегавіч Брэдзелеў

Папярэдні матэрыял
Украіна вывесіла на мяжы з Беларуссю бел-чырвона-белыя сцягі
Наступны матэрыял
Крыніцы: Беларускія крамы адчуваюць праблемы з адгрузкай прадуктаў з-за новай сістэмы рэгулявання коштаў

Iншыя матэрыялы