На русском языке:
Президент Литвы не разделяет беларусов и россиян? Беларусы запустили петицию к нему
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што разглядае магчымасць накладання вета на закон аб нацыянальных санкцыях супраць Расіі і Беларусі, прыняты Сеймам на гэтым тыдні, каб прапанаваць уніфікаваць абмежаванні для грамадзян абедзвюх краін. Пра гэта паведамляе літоўскі тэлеканал TV3.
«Калі мы накладзем вета, то мы накладзем вета на прапановы, і вельмі верагодна, што нашыя прапановы зробяць гэты закон яшчэ больш строгім», – сказаў Науседа журналістам у Алітусе.
На пытанне, якім чынам заканадаўчы акт стане яшчэ больш строгім, ён адказаў:
«А менавіта шляхам ужывання да Беларусі такіх абмежаванняў, як да Расіі. […] Мне здаецца непаслядоўным, калі мы гаворым пра магчымыя санкцыі супраць грамадзян, людзей, і мы адрозніваем гэтыя дзве краіны і кажам, што да адной павінны быць ужытыя санкцыі на 100 працэнтаў, а да іншых – у абмежаванай ступені. У гэтым у нас ёсць сумневы».
У той жа час, зыходзячы са слоў Наўседы пакуль складана сказаць, будзе накладзена вета на закон ці не. Тым не менш, мяркуючы па ягоных словах, атрымліваецца, што для прэзідэнта Літвы Наўседы беларусы – гэта тыя ж расіяне і няма ніякай розніцы?
Адзначым, што ў апошнія дні гэта ўжо не першае трансляванне рыторыкі «роўнасці» беларусаў і рускіх у асяроддзі літоўскіх палітыкаў. У адказ на гэта беларускія актывісты ўжо стварылі петыцыю з адкрытым зваротам да прэзідэнта Літвы.
«Мы просім асобнага падыходу да рэгулявання прававога становішча беларускіх грамадзян у Літоўскай Рэспубліцы – дзеля перамогі Украіны і дзеля будучай дэмакратыі ў Беларусі, якая стане добрай суседкай Літве», – сказана ў звароце беларускіх актывістаў.