На русском языке:
Президент США подписал ленд-лиз для Украины
Нагадаем, што ў тэксце дакумента сказана, што прэзідэнт ЗША у 2022-23 гг. можа дазволіць пастаўляць узбраенні не толькі Украіне, але і «ўрадам усходнееўрапейскіх краін, якія пацярпелі ад уварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну, каб дапамагчы ўмацаваць абараназдольнасць гэтых краін і абараніць іх грамадзянскае насельніцтва ад магчымага ўварвання або агрэсіі з боку ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі».
Акрамя таго, у працэсе абмеркавання законапраекта па запуску ленд-лізу сустаршыня беларускага кокуса ў Кангрэсе ЗША Джо Уілсан заявіў, што Амерыка выказвае сваю падтрымку ў гэтай барацьбе не толькі Уладзіміру Зяленскаму, але і Святлане Ціханоўскай, якую Уілсан назваў законным прэзідэнтам Беларусі.
Магчыма, гэты дакумент можа дапамагчы не толькі Украіне, але і беларускаму народу з ягоным законным прадстаўніком?