Прэзідэнт ЗША падпісаў ленд-ліз для Украіны

Джо Байдэн
3 хв.

На русском языке: Президент США подписал ленд-лиз для Украины

Нагадаем, што ў тэксце дакумента сказана, што прэзідэнт ЗША у 2022-23 гг. можа дазволіць пастаўляць узбраенні не толькі Украіне, але і «ўрадам усходнееўрапейскіх краін, якія пацярпелі ад уварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну, каб дапамагчы ўмацаваць абараназдольнасць гэтых краін і абараніць іх грамадзянскае насельніцтва ад магчымага ўварвання або агрэсіі з боку ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі».

Акрамя таго, у працэсе абмеркавання законапраекта па запуску ленд-лізу сустаршыня беларускага кокуса ў Кангрэсе ЗША Джо Уілсан заявіў, што Амерыка выказвае сваю падтрымку ў гэтай барацьбе не толькі Уладзіміру Зяленскаму, але і Святлане Ціханоўскай, якую Уілсан назваў законным прэзідэнтам Беларусі.

Магчыма, гэты дакумент можа дапамагчы не толькі Украіне, але і беларускаму народу з ягоным законным прадстаўніком?

Прэзідэнт ЗША падпісаў ленд-ліз для Украіны

Папярэдні матэрыял
Змены ў працы грамадскага транспарту 9 траўня ў Мінску
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская адправілася ў Чэхію, каб дамагчыся выключэння простых беларусаў з закону аб адказнасці рэжыму Лукашэнкі за вайну ва Украіне

Iншыя матэрыялы