На русском языке:
Proton Mail переведён на беларусский язык
Сервісы кампаніі Proton AG, у тым ліку электронная пошта з шыфраваннем Proton Mail і Proton Сalendar цяпер маюць падтрымку беларускай мовы.
Аб гэтым паведаміў праект mova.how, адзначыўшы, каб перакласці Proton — спатрэбілася два гады працы перакладчыкаў-валанцёраў.
На дадзены момант беларуская мова ўжо дасяжная ў вэб-версіі пошты. Таксама пасля абнаўлення беларуская мова з’явіцца і ў аплікацыі Proton для iOS.
Mova.how пішуць, што па спасылцы можна далучыцца і дапамагчы перакладчыкам.