Прыгожын учора быў у Беларусі і выступіў перад наймітамі ПВК «Вагнер»

ТАСС
3 хв.

In English: Prigozhin was in Belarus yesterday and addressed mercenaries of PMC Wagner
На русском языке: Пригожин вчера был в Беларуси и выступил перед наёмниками ЧВК «Вагнер»

У прававаных тэлеграм-каналах распаўсюджваецца відэа, дзе Яўген Прыгожын вітае наймітаў «з прыездам на беларускую зямлю». На відэа прысутнічае і стваральнік «Вагнера» Дзмітрый Уткін.

Усё паказвае на тое, што гэтае відэа было зроблена ўчора, 18 ліпеня. Па нашай інфармацыі, самалёт Прыгожына прыляцеў у Мачулішчы ў 11:05 18 ліпеня і паляцеў у 00:15 19 ліпеня.

Мяркуючы па відэа, яно было запісана позна ўвечары ў раёне 23-х гадзін. Яўген Прыгожын цалкам мог быць тым часам у намётавым лагеры ПВК «Вагнер» у в. Цэль, куды і прыбываюць калоны наймітаў, а пасля свайго выступу перад імі ён вярнуўся ў Мачулішчы і паляцеў у РФ.

Папярэдні матэрыял
Убраны памежкантроль на мяжы РБ-РФ
Наступны матэрыял
Яшчэ 2 калоны ПВК «Вагнер» прыбылі ў Беларусь: мін. 150 адзінак

Iншыя матэрыялы