На русском языке:
Прихожанам Красного костела запретили молиться и в приходском доме
Як паведамляе «Хрысціянская візія», развітальная імша, якую правёў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк у парафіяльным доме Чырвонага касцёла 12 кастрычніка, стала апошняй.
Высветлілася, што паступіла патрабаванне спыніць службы і ў гэтым памяшканні. Раней, адразу пасля інцыдэнту з «пажарам» 26-га верасня, там ужо адключылі электрычнасць, ваду і ацяпленне.
Яшчэ 5 кастрычніка кіраўнік «Мінскай спадчыны» А. А. Кохан накіраваў ліст «Аб эксплуатацыі будынка» пробашчу Чырвонага касцёла кс. Уладзіславу Завальнюку наконт эксплуатацыі будынка Плябаніі (парафіяльнага дома), якая з’яўляецца часткай комплексу, абʼяднанага агульнымі інжынернымі сеткамі. У сувязі з вывядзеннем з эксплуатацыі будынка Чырвонага касцёла, а таксама яго цепла- і электразабеспячэння, пазбаўляецца вады, цяпла і электрычнасці таксама будынак Плябаніі. У сувязі з гэтым ад абшчыны запатрабавалі вызваліць памяшканне да 13 кастрычніка і вярнуць камплект ключоў КУП «Мінская спадчына».