На русском языке:
Прилётов ВКС РФ в РБ за месяц стало в 3 раза больше, а число авиации ВКС РФ выросло на 20 единиц
Па нашых дадзеных, у чэрвені зафіксавана 12 прылётаў пасажырскіх і транспартных самалётаў ПКС РФ і ФСБ РФ, што ў 3 разы больш, чым у траўні (тады было 4). Адразу адзначым, што большая частка самалётаў, якія прыляталі ў Беларусь у мінулым месяцы, напрамую не звязаны з ваеннай актыўнасцю ў Беларусі.
За месяц у аэрапорты і на аэрадромы РБ прыляталі:
- «Мачулішчы» – Іл-18Д, Ан-148 і 2 Іл-76;
- «Баранавічы» – Ан-26, Ан-124, Ан-12 і Іл-76;
- Аэрапорты «Мінск» і «Магілёў» – 2 Іл-76;
- Аэрапорт «Брэст» – Ту-154;
- Аэрапорт «Гомель» – Ан-12.
Акрамя таго, на 20 адзінак павялічылася колькасць авіяцыі ПКС РФ, якая размяшчаецца ў Беларусі. Самалёты і верталёты ПКС РФ прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў ваенным парадзе 3 ліпеня, пасля заканчэння якога вярнуліся назад у РФ.
Тым не менш па стане на 1 ліпеня ў Беларусі ўвесь час знаходзіліся наступныя самалёты і верталёты ПКС РФ:
- «Ліда» – Су-25;
- «Баранавічы» – 5 МіГ-29, 10 Су-30СМ;
- «Мачулішчы» – 5 Мі-28, 5 Ка-52 і 1 Мі-26.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за чэрвень можна азнаёміцца тут (english).