Прыніжэнне ад КНДР і ігнор ад Кітая: За апошнія 5 гадоў Лукашэнка і так не стаў «сваім» на Усходзе, хаця вельмі гэтага хацеў

4 хв.

На русском языке: Унижение от КНДР и игнор от Китая: За последние 5 лет Лукашенко и так не стал «своим» на Востоке, хотя очень этого хотел

Эксперты iSANS адзначаюць, што ўсе апошнія гады Лукашэнка ўсяляк спрабуе паказаць сваё «ўсепагоднае» сяброўства з краінамі Усходу. Яго прапагандысты пастаянна хваляць і ставяць у прыклад адносіны з Кітаем і КНДР, спрабуючы паказаць, што гэта ледзь не топ-саюзнікі пасля Расіі, але факты гавораць пра іншае.

Учора сястра Кім Чэн Ына, Кім Ë Чжон, па сутнасці другая па важнасці асоба Паўночнай Карэі, публічна абвергла нядаўняе словы Лукашэнкі аб нібы прапанове паўночнакарэйцаў правесці з ім сустрэчу на вышэйшым узроўні.

У дадатак яна яшчэ і прынізіла яго павучаннем, што ў міжнародных адносінах важна сумленна, ясна і карэктна заяўляць аб сваіх намерах.

І гэты эпізод зусім не другарадны, ён сведчыць не толькі пра тое, што Лукашэнка працягвае выдумляць тое, чаго няма (успомніце падораную Цеслу), але і пра тое, што ўся яго апошняя пяцігодка пад знакам «ідзем на Усход» не такая ўжо паспяховая, як ён спрабуе паднесці.

iSANS распавядае, чаму ў рэальнасці ў Лукашэнкі так і не склалася «ўсепагоднае сяброўства» з маленькім ракетным чалавекам.

Папярэдні матэрыял
У мясцовых бюджэтах на 2025 год працягваюць расці ваенныя выдаткі
Наступны матэрыял
Кіроўная партыя Латвіі прапанавала ўвесці забарону для беларусаў на набыццё нерухомасці ў краіне

Iншыя матэрыялы