Саід Гуцэрыеў прадаў сваю долю акцый «Парытэтбанка»

Андрей Ковалев, Rbc.ru
1 хв.

На русском языке: Саид Гуцериев продал свою долю акций «Паритетбанка»

??На сайце «Парытэтбанка» з’явілася паведамленне, што 12 кастрычніка 2021 года адбылася здзелка па продажы Саідам Гуцэрыевым ягоных акцый ААТ «Парытэтбанк» расійскаму прадпрымальніку Расіму Ісмаілаву. Сума здзелкі не раскрываецца.

Дарэчы, у той жа дзень у Мінск прылятаў борт яго бацькі – Міхаіла Гуцэрыева. Нашы крыніцы паведамілі, што ён са сваімі мэнэджарамі і юрыстамі прыбыў у Галаўны офіс «Беларусбанка», каб абмеркаваць лёс крэдытнай лініі для «Слаўкалія» ад кітайскіх банкаў, якая, паводле інфармацыі выдання «Наша Нiва», была прыпыненая з-за санкцый у дачыненні да Міхаіла Гуцэрыева.

Папярэдні матэрыял
Рэйс «Дамаск-Мінск» адменены. Транспарціроўку мігрантаў у ЕС вырашылі запаволіць?
Наступны матэрыял
У Літве затрымалі кантрабанду цыгарэт пад выглядам мінеральнай ваты

Iншыя матэрыялы