На русском языке:
«Приорбанк» в приложении скрыл суммы на счетах клиентов
Паведамляюць, што ў мабільным дадатку «Прыёрбанка» перасталі паказвацца сумы на рахунках кліентаў.
Раней «Прыёрбанк» увёў ліміты і абмежаванні па зняцці валюты. Паведамлялася, што даляры і еўра можна зняць пасля папярэдняй замовы раз на два тыдні. Заказ патрэбны, калі патрабуюцца больш за 1 000 рублёў ці больш за 10 даляраў. Максімальная сума замовы адным кліентам — не больш за 3 000 даляраў у эквіваленце.
Пасля гэтага, некаторыя кліенты паведамлялі, што не маглі зняць замоўленыя загадзя за два тыдні даляры са сваіх валютных рахункаў, на касе ім прапаноўвалі выдаць суму ў еўра, па бягучым курсе канверсіі.
Акрамя таго, пры выбары пункта пераводу ў мабільным дадатку паказвае, што на картах няма грошай.
Таксама паведамляюць, што ў дадатак для юрыдычных асоб увогуле не атрымліваецца зайсці.
Дапоўнена: плацяжы ў крамах картамі «Прыёрбанка» праходзяць.