Сённяшні вылет МіГ-31К ПКС РФ праходзіў без ДРЛА А-50У: верагоднасць запуску «Кінжалаў» стала ніжэй

jetphotos.com
5 хв.

На русском языке: Сегодняшний вылет МиГ-31К ВКС РФ проходил без ДРЛО А-50У: риск запуска «Кинжалов» стал ниже

З аэрадрома Мачулішчы МіГ-31К ВКС РФ узляцеў у 09:00 і прызямліўся назад у 11:01. Разам з ім узлятаў знішчальнік суправаджэння з аэрадрома «Баранавічы». Аднак у сувязі з адсутнасцю ў небе над Беларуссю ДРЛА А-50У, верагоднасць запуску гіпергукавых аэрабалістычных ракет «Кінжал» з МіГ-31К ВКС РФ крыху знізілася.

Нагадаем, што асноўная сутнасць працы ДРЛА А-50У ў паветранай прасторы Беларусі складалася ў «сканаванні» поўначы Украіны з мэтай, у тым ліку, выяўлення працы сродкаў СПА і авіяцыі ў паветры. У прыватнасці для таго, каб МіГ-31К, пры неабходнасці, мог бяспечна для сябе і «ў зручны момант» запусціць ракету ў абыход СПА Украіны, іншымі словамі, каб не збілі і МіГ, і ракету.

Адзначым, што ДРЛА А-50У ПКС РФ (RF-50608), які мог атрымаць некаторыя пашкоджанні пры інцыдэнце ў Мачулішчах 26 лютага, учора ў 11:24 узляцеў з аэрадрома Мачулішчы і, па нашых дадзеных, накіраваўся на 325-й Авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрозе.

Акрамя таго, паводле нашых звестак, адлятаючы з Беларусі, ДРЛА ішоў на нізкай вышыні да 4 км. Прычына ў тым, што вышыня ад 3 да 4 тыс. метраў лічыцца бяспечнай для экіпажа ў выпадку разгерметызацыі ў палёце. Гэта не гледзячы на тое, што борт ДРЛА абсталяваны аварыйнай сістэмай падачы кіслароду.

Да таго ж, учора разам з А-50У з Беларусі паляцеў і Ан-26 ПКС РФ, ён таксама накіраваўся ў Таганрог, і гэта зʼяўляецца дадатковым пацверджаннем, што 26 лютага ў Беларусь прылятала рамонтная брыгада з Іванава, а 28 лютага таксама прыляцелі рамонтнікі з Таганрогі, якія разам латалі борт 4 дні, і затым з А-50У паляцелі ў Таганрог.

Па версіі ж прапаганды, «самалёт адправіўся на аблёт дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь». Як бачым, «аблёт» працягваецца ўжо 25 гадзін, пры тым, што максімальная працягласць палёту гэтага судна без дазапраўкі – 9,3 гадзіны.

Папярэдні матэрыял
Дроны неаднаразова прыляталі ў Мачулішчы і садзіліся наўпрост на ДРЛА А-50У
Наступны матэрыял
Сёння Мінску спаўняецца 956 гадоў. Паказваем, як ён выглядаў у розныя гады

Iншыя матэрыялы