На русском языке:
Назначены новые представители ОПК и создан паспортный центр
На канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская прапанавала прызначыць у Аб’яднаны пераходны кабінет наступных прадстаўнікоў.
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы — Вадзім Кабанчук, экс-намеснік камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы — Маргарыта Ворыхава.
Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве — Уладзімір Астапенка.
На пасаду намесніка прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Святланай Ціханоўскай узгоднены Арцём Брухан.
Дэмакратычная лідарка заклікала Каардынацыйную Раду зрабіць свае прапановы па кандыдатурах прадстаўнікоў па эканоміцы і фінансах, па аднаўленні законнасці і правапарадку і па пытаннях мабільнасці і легалізацыі беларусаў.
Таксама Святлана Ціханоўская абвясціла пра стварэнне пашпартнага цэнтра і рассказала аб праекце новага нацыянальнага пашпарта Беларусі:
«Калі быў момант, што вось-вось будуць выдадзеныя ўзоры пашпартоў, на цэнтр, які вырабляе пашпарты, пачалася атака. Мы вытрымалі ўдар. У нас з’явілася арганізацыя пашпартнага праекта. Быў прызначаны дырэктар, гэта Марыюс Гудэлайціс, ён тут. Вельмі дасведчаны чалавек, які будзе на чале пашпартнага праекта. Праца зрушылася з месца».