На русском языке:
ЧВК «Вагнер» возводит фортификации на «Осиповичском» полигоне
Выданне «Радыё Свабода» апублікавала свежы спадарожнікавы здымак палігона «Асіповіцкі», які знаходзіцца ў 15 км ад намётавага лагера ў в. Цэль. Здымкі зроблены кампаніяй Planet Labs 31 ліпеня.
Радыё Свабода
На здымку можна заўважыць шмат будаўнічай/інжынернай тэхнікі, якая была заўважаная ў 3-й калоне ПВК «Вагнер», што прыбыла ў Беларусь 17 ліпеня. А таксама ўзвядзенне шматлікіх фартыфікацыйных збудаванняў на тэрыторыі палігона. Не выключана, што гэта могуць быць зямлянкі каля якіх заўважаныя «буханкі», дарэчы, таксама прысутнічалі ў 3-й калоне наймітаў. Цалкам верагодна, што фартыфікацыі будуюцца, у першую чаргу, для правядзення трэніровак. Напрыклад, для адпрацоўкі штурму акопаў.
Радио Свобода
Характэрна, што 30 ліпеня ў провагнераўскіх каналах зʼявілася фота і відэа, на якіх бачна будаўніцтва ўмацаванняў у лясным масіве. Заяўлялася, што «праходзіць уладкаванне асноўнага вайсковага лагера ў раёне населенага пункта Цэль». На апублікаваных кадрах можна заўважыць, што зямлянкі абсталююцца і печкамі, што можа ўказваць на падрыхтоўку гэтых збудаванняў да выкарыстання і ў зімовы перыяд.
Адзначым, што дакладная лакацыя размяшчэння зямлянак на фота не ўстаноўлена, але не выключана, што гэтыя фота могуць быць з тэрыторыі Асіповіцкага палігона.
Нагадаем, што ўчора было ўстаноўлена, што ПВК «Вагнер» пачалі выкарыстоўваць і старыя ваенныя склады на тэрыторыі былога ваеннага гарадка № 28 «Паплавы» пад Асіповічамі.