Пяты дзень праверкі баявой гатоўнасці УС РБ: што вядома на дадзены момант

МО РБ
5 хв.

На русском языке: Пятый день проверки боевой готовности ВС РБ: что известно на текущий момент

Падраздзяленні 1-га асобнага механізаванага і 4-га асобнага танкавага батальёна 19-й механізаванай брыгады (амбр.) прыбылі ў раён выканання задач. Новай інфармацыі аб іх актыўнасці не паведамлялася.

Да праверкі баявой гатоўнасці (БГ) былі прыцягнуты новыя падраздзяленні. Так, паводле інфармацыі МА РБ, прыводзяцца ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні 19-я амбр. і шэраг воінскіх часцей Заходняга аператыўнага камандавання. У рамках праверкі прадугледжаны прызыў ваеннаабавязаных з запасу.

Гаворачы аб 19-й амбр., То, як адзначалася вышэй, частка яе падраздзяленняў ужо прымаюць удзел у праверцы БГ. Таксама частка падраздзяленняў 191-й групы артылерыі 19-й амбр. (гаўбічны самаходны (2С1 «Гваздзік») і рэактыўны дывізіёны) знаходзяцца на палявым выхадзе на палігоне «Асіповіцкі». Таму ў рамках праверкі БГ можна чакаць, напрыклад, разгортвання кадра 30-го асобнага механізаванага батальёна або даўкамплектавання іншых падраздзяленняў 19-й амбр.

Гаворачы пра падраздзяленні войскаў Заходняга аператыўнага камандавання, можна адзначыць, што частка з іх па-ранейшаму знаходзіцца на палявых выхадах. Гэта:

  • падраздзяленні 6-й і 11-й амбр. (105-й і 202-й механізаваныя батальёны, 350-я і 841-я групы артылерыі, зенітныя ракетна-артылерыйскія дывізіёны, інжынерна-сапёрныя батальёны, рота РХБЗ і інш.)
  • падраздзяленні 111-й артылерыйскай брыгады (рэактыўныя, гарматныя і цяжкія гаўбічныя падраздзяленні брыгады);
  • падраздзяленні 147-га зенітнага ракетнага палка і інш.

Таму можна чакаць прыцягнення да праверкі БГ наступных падраздзяленняў механізаваных брыгад: 78-га механізаванага і 52-га танкавага батальёнаў 6-й амбр.; 40-га механізаванага і 52-га танкавага батальёнаў 11-й амбр. Таксама адзначым, што ў шэрагу падраздзяленняў Заходняга аператыўнага камандавання (6-ы і 11-ы амбр., 74-м палку сувязі, 557-й інжынернай брыгадзе і інш.) ужо праводзяцца ваенныя зборы з рэзервістамі.

Паколькі Заходняе аператыўнае камандаванне адказвае за прыкрыццё польскага напрамку, можна чакаць вываду падраздзяленняў УС РБ у прыгранічныя з Польшчай раёны РБ.

Адзначалася, што новым падраздзяленням, якія прыцягваюцца да праверкі БГ, трэба выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі да прымянення, загрузцы запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.

Папярэдні матэрыял
У чацвер верталёт з пасажырамі з «Пляцоўкі Купал» наведаў Вялікі Бокаў і Зябраўку
Наступны матэрыял
Ліцэю БДУ прысвояць імя Фелікса Дзяржынскага

Iншыя матэрыялы