Пяты пакет санкцый ЕС могуць увесці да сярэдзіны лістапада

Фота: Guillaume Périgois / unsplash.com
1 хв.

На русском языке: Пятый пакет санкций ЕС могут ввести до середины ноября

Пра гэта паведамляе журналіст Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк у сваім Twitter:

Паводле слоў журналіста, дыпламаты ЕС пагадзіліся на мінулым тыдні пашырыць крытэрыі санкцый па Беларусі, уключыўшы ў іх «незаконнае перасячэнне» знешніх межаў дзяржавы-члена ЕС і «кантрабанду незаконных тавараў на тэрыторыю дзяржавы-члена».

На дадзены момант Еўрасаюз наклаў чатыры пакеты санкцый на прадпрыемствы, персоны і ўстановы, афіляваныя з беларускім рэжымам, а таксама ўвёў сектаральныя санкцыі, якія закранаюць цэлыя галіны эканомікі.

Папярэдні матэрыял
Кібер-партызаны заявілі пра ўзлом базы даных ФСАН
Наступны матэрыял
Крыніцы: «Белаэранавігацыю» могуць адключыць ад Еўрапейскай базы авіяданых

Iншыя матэрыялы