На русском языке:
Рабочий завода «Пеленг» убил инженера своего же подразделения из-за ситуации в Украине
Выданне «Зеркало» са спасылкай на сваіх чытачоў піша, што ў Мінску 50-гадовы рабочы завода «Пеленг» забіў інжынера свайго ж падраздзялення. Па папярэдняй інфармацыі, гэта адбылося ў непрацоўны час, і адна з магчымых прычын канфлікту — палітычная.
«Як бы паміж імі ўзнік канфлікт з-за сітуацыі ва Украіне. Інжынер быў на боку Украіны, рабочы — Расіі. Ці так гэта на самой справе, невядома, але пра гэта кажуць людзі з розных падраздзяленняў», — паведамляюць крыніцы выдання.
Дапоўнена: Па нашай інфармацыі, канфлікт паміж калегамі сапраўды мог адбыцца на глебе вайны ва Украіне. Вядома, што абодва ў той момант знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.