In English:
A fighter from Baranavichy might have launched missiles on Korosten
На русском языке:
Ракеты по Коростеню мог запустить истребитель из Барановичей
Маніторынгавай групе «Беларускі Гаюн» стала вядома, што начны ўдар па Корасценю (Украіна) мог быць нанесены ракетамі паветранага базавання, якія маглі быць запушчаныя са знішчальніка, што ўзляцеў з ваеннага аэрадрома ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць, Беларусь).
Стала вядома, што сёння ў 01:30-01:35 з вайсковага аэрадрома ў Баранавічах пайшоў на ўзлёт знішчальнік.
01:45 — Тураў. Пралёт знішчальніка ў кірунку мяжы з Украінай.
01:58 — першыя паведамленні аб выбухах у Корасцені Жытомірскай вобласці.
Акрамя таго, мяркуючы па ўсім, праз 1,5 гадзіны быў яшчэ адзін вылет. Бо паведамляюць, што ў раёне 03:20-03:35 у Баранавічах быў ізноў чутны гук знішчальніка.
Пасля чаго, у 03:34 паведамляецца аб паветранай трывозе ў Жытомірскай вобласці і праз 20 хвілін паступаюць паведамленні аб чарговым ракетным удары.