На русском языке:
Роман Головченко полетел в Объединённые Арабские Эмираты
Сёння ў 12:13 з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» (MSQ) вылецеў бізнесджэт Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ, аператарам якога выступае Белавія.
У 17:28 борт прызямліўся ў казахстанскім Актау, дзе, мяркуючы па ўсім, была дазапраўка, і праз 45 хвілін паляцеў ужо ў канчатковы пункт прызначэння — аэрапорт Abu Dhabi Al Bateen Executive, які знаходзіцца ў Абу-Дабі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, дзе борт прызямліўся ў 20:25.
Сам самалёт з’яўляецца ўласнасцю ўрада Лукашэнкі. Ну і самае цікавае тое, што раней яго выкарыстоўвалі: Алексін, Дзіма Лукашэнка і Галоўчанка. Па нашых дадзеных, з троіцы ў ААЭ адправіўся менавіта апошні. Дарэчы, учора менавіта Раман Галоўчанка даў інтэрв’ю арабскаму тэлеканалу Al Arabiya, які якраз і знаходзіцца ў ААЭ.
Магчыма, прэм’ер адправіўся на пахаванне прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфа ібн Заід Аль Нахаян, які памёр два дні таму, але нельга выключаць, што ёсць і іншыя мэты — праверыць як там пажываюць грошы, напрыклад.
Перамяшчэнне Bombardier Challenger 850
Дапоўнена:
Разам з Галоўчанкам у ААЭ лётаў і Віктар Лукашэнка.
Улічваючы, што яны былі там разам, магчыма, мэта візіту была не толькі ў развітанні з прэзідэнтам ААЭ, а і праверыць як там пажываюць грошы. Цікава і тое, што роўна праз 5 хвілін пасля нашага поста ДзяржСМІ вырашылі апублікаваць навіну аб візіце.
Дарэчы, бізнесджэт Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ, на якім яны вяртаюцца ў Беларусь, працягвае палёт і зараз ляціць над Пензай.
Каму цікава, сачыць можна тут.