РИА Новости
4 хв.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. Пішуць, што Пуцін «праінфармаваў» апошняга аб сітуацыі ў РФ. Тэарэтычна гэта мог быць і запыт на дапамогу па лініі АДКБ.

Нагадаем, мінулай ноччу кіраўнік ЧВК «Вагнер» Яўген Прыгожын запатрабаваў выдаць яму міністра абароны Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба УС РФ Валерыя Герасімава. Раней Прыгожын ужо выстаўляў ім прэтэнзіі і абвінавачваў у адсутнасці паставак снарадаў. У выніку Прыгожын абвясціў «марш справядлівасці», падчас якога байцы ПВК «Вагнер» вылучыліся з зоны баявых дзеянняў у бок Растова і Варонежа. Паведамляецца, што на 11:00 24 чэрвеня «вагнераўцы» занялі Растоў, у прыватнасці, будынкі Мінабароны ў гэтым горадзе.

Пуцін у сваю чаргу звярнуўся да расейцаў, дзе назваў «вагнераўцаў» «героямі», якія былі «падманам уцягнуты ў авантуру». Не называючы прозвішча Прыгожына, Пуцін абвінаваціў яго ў дзяржаўнай здрадзе. ФСБ ужо распачала крымінальную справу на экс-кухара Пуціна.

Папярэдні матэрыял
Бізнес-джэт сям'і Лукашэнкі ў 00:01 паляцеў з Мінска
Наступны матэрыял
Валерый Сахашчык: «Альбо мы выкарыстаем гэты гістарычны шанец, альбо страцім усё»

Iншыя матэрыялы