Валерый Сахашчык: «Альбо мы выкарыстаем гэты гістарычны шанец, альбо страцім усё»

Валерый Сахашчык
4 хв.

На русском языке: Валерий Сахащик: «Или мы используем этот исторический шанс, или потеряем всё»

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага Кабінета па абароне і нацбяспецы, заснавальнік 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты ў складзе ВСУ Валерый Сахашчык выступіў са зваротам да беларускіх вайскоўцаў у сувязі з падзеямі ў Расіі.

«Мы не ведаем дакладна, што будзе заўтра. Магчыма, Прыгожын пераможа, мабілізуе палову насельніцтва Расіі і закідае Украіну гарматным мясам […].

Мы ведаем іншае: што прарасійскі шлях, па якім краіну вёў Лукашэнка ўсе гэтыя гады, завёў нас у тупік. Мы з вамі зараз стаім на дарозе, перад намі апушчаны шлагбаум і знак «тупік».

І мы мусім вырашаць, што рабіць далей, прычым вырашаць хутка.

Таму што альбо мы выкарыстоўваем гэты гістарычны шанец і станем паспяховай еўрапейскай краінай, альбо мы страцім усё, і сама назва Рэспубліка Беларусь застанецца толькі ў кніжках.

Я хачу звярнуцца найперш да беларускіх вайскоўцаў. Нам няма на каго разлічваць, але мы з вамі абʼяднаўшыся сапраўды з гэтым справімся.

Мы адна з лепшых нацый свету! У нас будзе час пазадаваць адзін аднаму пытанні і выказаць прэтэнзіі. Давайце не зараз.

Давайце абʼяднаем нацыю, зараз выратуем Радзіму – усё астатняе потым!

Ваеннаслужачыя 38 брыгады Брэста і іншых воінскіх часцей, настройцеся на нашу хвалю і заставайцеся на сувязі. Мы пераможам!»

Папярэдні матэрыял
Раніцай Пуцін нечакана патэлефанаваў Лукашэнку
Наступны матэрыял
У Беларусі назіраюцца збоі ў працы Telegram

Iншыя матэрыялы