У Беларусь прыляцеў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта

прапагандысцкія каналы
4 хв.

На русском языке: В Беларусь прилетел глава МИД Венгрии Петер Сийярто

Пра гэта 2,5 гадзіны таму паведаміў канал «Паглядзі, брахня?» і інфармацыя пацвердзілася.

У Беларусі Сіярта, які быў сябрам нябожчыка Макея, сустрэнецца з новым кіраўніком МЗС РБ Сяргеем Алейнікам і міністрам эканомікі Аляксандрам Чарвяковым.

Нагадаем, што ў лістападзе 2022 г. на пахаванне Макея ў Мінск таемна прыязджаў намеснік Сіярта – дзяржсакратар, адказны за палітыку бяспекі, у МЗС Венгрыі Петэр Старай (Péter Sztáray).

Таксама адзначым, што ў 2021 годзе ён сустракаўся з Макеем. Пазней, у кастрычніку 2021 года ў Афінах падчас дыскусіі са Святланай Ціханоўскай, Петэр Сіярта заявіў, што сустрэча з Макеем не азначае, што Венгрыя перастала падтрымліваць беларусаў, і запрасіў Ціханаўскую з афіцыйным візітам у Венгрыю (які дагэтуль так і не адбыўся). Міністр заявіў, што Еўропа зрабіла ўсё, што магла і не можа ўплываць на сітуацыю.

Папярэдні матэрыял
Расейскіх вайскоўцаў пачалі рыхтаваць у «Печах» – 72-м абʼяднаным навучальным цэнтры ВС РБ?
Наступны матэрыял
Юрыя Чыжа асудзілі на 3,5 гады пазбаўлення волі

Iншыя матэрыялы