У школах Мінскай вобласці плануюць уводзіць школьную форму для настаўнікаў

4 хв.

На русском языке: В школах Минской области планируют вводить школьную форму для учителей

Нядаўна мы пісалі, што з верасня 2024 года ў школах Мінска пачнуць уводзіць адзіную школьную форму для навучэнцаў, якую ў перспектыве могуць увесці і ва ўсіх школах Беларусі. Цяпер жа высвятляецца, што ў некаторых рэгіёнах краіны гэты працэс датычыцца не толькі вучняў, але і педагогаў.

Ва ўпраўленні па адукацыі Мінскага райвыканкама паведамілі, што шэраг школ Міншчыны ўжо ўвёў адзіны стыль адзення для настаўнікаў. Публікацыю аб гэтым азагаловілі фразай: «Мінскі раён — за дрэс-код педагогаў!» і прадэманстравалі адзіны стыль выкладчыкаў школ у Заслаўі, Калодзішчах, Сеніцы і Рогаве.

У публікацыі гаворыцца, што школы самастойна ўстанавілі патрабаванні да знешняга выгляду работнікаў. Аднак яшчэ раз падкрэслім, што дадзенае паведамленне было распаўсюджанае афіцыйным рэсурсам галоўнага ўпраўлення па адукацыі, і масавы характар прыведзеных прыкладаў паказвае на тое, што гаворка ідзе пра цэнтралізаваную ініцыятыву мясцовага кіравання, якое было падтрымана кіраўнікамі школ.

Эксперты маніторынгавай групы па адукацыі iSANS Belarus лічаць, што ўвядзенне паўнавартаснага адзінага стылю ў адзенні педагогаў – цалкам верагодна. Асабліва калі ўлічыць бягучую тэндэнцыю на ўсеагульную ўніфікацыю ў беларускай адукацыі.

Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.

Папярэдні матэрыял
Пад санкцыі Вялікабрытаніі патрапілі «Планар» і завод дакладнай электрамеханікі
Наступны матэрыял
Беларускіх школьнікаў усё часцей абавязваюць удзельнічаць у расійскіх мерапрыемствах, дзе іх паступова апрацоўваюць пракрамлёўскай прапагандай

Iншыя матэрыялы