На русском языке:
Российские военные перенимают у Беларуси опыт ведения воинского учета. Готовятся к новой волне мобилизации?
6 ліпеня лагойскае выданне «Родны край» паведаміла, што прадстаўнікі Генеральнага штаба УС РФ наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь». Судзячы па апублікаваных фота, расійскіх вайскоўцаў суправаджаў вайсковы камісар Менскай вобласці Ігар Тарабеш.
Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС РБ Юрыя Кузьміна, прадстаўнікі Генеральнага штаба Расіі прыбылі ў Беларусь для вывучэння вопыту сістэм камплектавання і воінскага ўліку з мэтай далейшага яго ўдасканалення.
Які менавіта вопыт вывучаўся – не паведамлялася. Трэба адзначыць, што праведзеная ў 2022 годзе ў Расіі частковая мабілізацыя паказаў слабыя месцы ў сістэме воінскага ўліку. Пра праблемы, якія выявіліся падчас мабілізацыі, не саромеліся пісаць нават расейскія прапагандысцкія рэсурсы.
Сімвалічна, што Мінабароны РБ, улічыўшы досвед расійскай мабілізацыі, аператыўна правяло зверку дадзеных воінскага ўліку ўсіх ваеннаабавязаных. Магчыма, менавіта па гэты вопыт прыехалі прадстаўнікі Генштаба Расіі, каб прымяніць яго ў ходзе новай хвалі мабілізацыі.