Расія хоча пакінуць свае войскі ў Беларусі назаўжды?

МА РБ
4 хв.

На русском языке: Россия хочет оставить войска в Беларуси навсегда?

Украінскае войска размясціла істотныя вайсковыя кантынгенты ўздоўж мяжы з Беларуссю і перыядычна спрабуе прамацаць абараназдольнасць «Саюзнай дзяржавы». Пра гэта заявіў у інтэрвʼю ТАСС дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук.

«Тая інфармацыя, якую маем мы і якая неаднаразова гучала ў заявах афіцыйных асоб, сведчыць, што ўкраінскае войска сапраўды размясціла істотныя кантынгенты ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, перыядычна спрабуе прамацаць тымі ці іншымі спосабамі абараназдольнасць Саюзнай дзяржавы», – сказаў Палішчук.

Адказам на гэта стала разгортванне ў кастрычніку 2022 года на тэрыторыі РБ падраздзяленняў так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў.

«Іх задача – служыць фактарам стрымлівання ад уварвання на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы і мінімізаваць рызыкі пранікнення дыверсійна-разведвальных груп. Зыходзім з таго, што наяўных у дадзеным раёне расійскіх і беларускіх сродкаў дастаткова, каб даць адпор агрэсіі з тэрыторыі Украіны ці сумежных краін НАТА. Спадзяемся, што кіеўскаму рэжыму і іх заходнім куратарам хопіць разумнага сэнсу не рабіць ваенныя авантуры, наступствы якіх для іх могуць аказацца вельмі сурʼёзнымі», – сказаў дыпламат.

24 лютага 2022 года, у тым ліку з тэрыторыі РБ пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну. Пасля дэакупацыі Кіеўскай вобласці частка ўкраінскіх сіл увесь час знаходзіцца ў абароне ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы для недапушчэння паўторнага ўварвання з тэрыторыі РБ, а не для здзяйснення акту агрэсіі супраць «Саюзнай дзяржавы».

Неіснуючая пагроза для «Саюзнай дзяржавы», якая нібыта зыходзіць ад НАТА і Украіны зʼяўляецца не больш чым падставай для размяшчэння на пастаяннай аснове расійскага воінскага кантынгенту ў Беларусі. Паколькі ніякай пагрозы насамрэч не існуе, то і абгрунтоўваць знаходжанні расійскіх войскаў у РБ можна бясконца.

Іншымі словамі, расійскія вайскоўцы будуць працягваць знаходзіцца ў Беларусі на сталай аснове, ствараючы такім чынам умовы для рэальнай акупацыі краіны.

Папярэдні матэрыял
Вячорка: «Ніякага зняцця санкцыяў у Бруселі сёння не абмяркоўваецца»
Наступны матэрыял
У Мінск ляціць Сяргей Лаўроў

Iншыя матэрыялы