На русском языке:
«Ребрендинг пока отменяется»: McDonald’s будет работать ещё несколько недель?
Выданне Zerkalo.io са спасылкай на супрацоўніка рэстарана «Макдональдс» паведамляе, што сетка будзе працаваць у штатным рэжыме яшчэ некалькі тыдняў.
Больш за тое, паведамляецца, што сярод калектыву ходзяць чуткі, што пераходу пад брэнд «Вкусно – и точка» можа не быць.
«Усе рэстараны мусілі зачыніцца ў панядзелак у 18.00, а ў 18.30 планаваўся сход супрацоўнікаў. Але дзесьці ў 17.55 паступіў званок з галоўнага офіса, сказалі, што рэбрэндынг пакуль адмяняецца», – сказала крыніца выдання.
Супрацоўнік маку мяркуе, што захаванне «Макдональдса» можа быць звязана з нежаданнем казахскага франчайза пакідаць рынак. Яшчэ адна версія – кіраўніцтва магло вырашыць праблемы з пастаўкамі, якія верагодна маглі стаць прычынай рашэння перайсці пад расейскі брэнд. Прынамсі, з 11 лістапада, сцвярджае суразмоўца, праблем з пастаўшчыкамі не было.