ЕС увёў 13-ты пакет санкцый супраць РФ, у які трапілі і шэраг фіз- і юрыдычных асоб, звязаных з рэжымам у Беларусі. У спісе «Пеленг», кіраўнік БТЧК і Талай

pixel2013 / pixabay.com
3 хв.

На русском языке: Под санкции ЕС попал Пеленг, глава БОКК и Талай

ЕС увёў 13-ты пакет санкцый супраць РФ, у які трапілі і шэраг фіз- і юрыдычных асоб, звязаных з рэжымам у Беларусі.

Пад санкцыі ЕС патрапілі юрыдычныя асобы:

  • ААТ «Пеленг»,
  • ГА «Дэльфіны» – арганізацыя, якая ўдзельнічала ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь,
  • Фонд Аляксея Талая,
  • ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення»,
  • ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод».

А таксама фізічныя асобы:

  • Дзмітрый Шаўцоў, генсакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа;
  • Аляксей Талай,
  • Павел Случак, гендырэктар Аршанскага авіярамонтнага завода,
  • Валерый Шаціла, дырэктар ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення»,
  • Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Наваполацкага гарвыканкама,
  • Вольга Волкава, дырэктар ГА «Дэльфіны».
Папярэдні матэрыял
У Беларусі затрымалі пастара за тое, што ён памаліўся за Украіну
Наступны матэрыял
Пад санкцыі ЗША патрапілі Талай, Грызлоў, Мезенцаў і 558-й АРЗ

Iншыя матэрыялы